Свилло Виктор Збигневич
депутат, заместитель председателя Постоянной комиссии по государственному строительству, местному самоуправлению и регламенту
За округ для достойной жизни!

Свилло Виктор Збигневич
Главная Округ Новости

Новости

Размова з дэпутатам за кубкам гарбаты


22 05/2021

Удзельнікі клуба актыўнага даўгалецця Астраўца запрасілі на адно са сваіх пасяджэнняў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання Віктара Свілу.

Нашы маладыя няўрымслівыя ветэраны добра ведаюць Віктара Збігневіча: нехта працаваў пад яго кіраўніцтвам у бытнасць яго намеснікам старшыні райвыканкама, нехта сустракаўся па асабістых ці грамадскіх справах. Таму размова за кубкам гарбачы з першых хвілін пацякла цёплая, шчырая.

Парламентарый расказаў пра Нацыянальны сход, свой удзел у дзейнасці Палаты прадстаўнікоў, асаблівасцях работы дэпутатаў у выбарчай акрузе.

Удзельніцы клуба цікавіліся ў дэпутата дзяржаўнымі і грамадскімі пытаннямі. Многія з іх падвалі свае прапановы ў  Канстытуцыю – Віктар Збігневіч расказаў, як ідзе работа над новай рэдакцыяй асноўнага закона краіны. Ларыса Мартынава падарыла дэпутату дадатак да сваёй кнігі пра гісторыю Астравецкай СШ №1 -- у свой час яна ўбачыла свет дзякуючы падтрымцы Віктара Збігневіча..

Людзі “залатога ўзросту” ставілі перад дэпутатам надзённыя праблемы. Ларыса Тарашкевіч гаварыла пра недасканалае транспартнае абслугоўванне ў нашым імкліва растучым горадзе. Галіна Вайцяхоўская цікавілася, ці можна ў Астраўцы ўкараніць тэхналогіі “разумнага горада”.

А нязменны кіраўнік клуба актыўнага даўгалецця Данута Чарнушэвіч прапанавала перадаць пажылым людзям будынак колішняга раённага Дома культуры, дзе можна не толькі ладзіць сустрэчы, але і стварыць нармальныя ўмовы для рэпетыцый і выступленняў хору ветэранаў, арганізаваць тут пункт выдачы кніг, ды і медыцынскі – ён вельмі патрэбен у старой частцы горада.

Віктар Збігневіч папярэдзіў, што ў яго няма чароўнай палачкі, каб выконваць усе жаданні выбаршчыкаў, але паабяцаў пераадрасаваць іх выканаўчым органам мясцовай улады, у кампетэнцыі якіх знаходзіцца вырашэнне падобных пытанняў.

 


Новости по теме: Работа в округе
Все новости
+375 17 222 68 81



Помощники депутата

Винярская Р. В.
Рыбик Н. А.